Атэстацыя педагагічных кадраў

30.11.2021

У рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кіраўніку фізічнага выхавання Ждановіч К.А. у рознаўзроставай дашкольнай групе была праведзена фізкультурная забава “Падарожжа ў краіну Алімпійскіх гульняў”. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дашкольнікаў уяўленняў аб сучасных алімпійскіх гульнях.

Падчас забавы дашкольнікі ўдзельнічалі ў розных эстафетах, развівалі фізічныя якасці, былі актыўнымі, з задавальненнем выконвалі ўсе заданні.  Пры правядзенні занятка кіраўнік фізічнага выхавання Ждановіч К.А. прадэманстравала высокі метадычны ўзровень, веданне дашкольнай педагогікі, навыкі планавання работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.