ШАГ «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі»

25.11.2021

25 лістапада ў Кухчыцкім НПК адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8 – 11 класаў на тэму: “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).

У час інфармацыйнага блока "Лічбавыя тэхналогіі ў жыцці чалавека" класны кіраўнік 11 класа расказала вучням аб тым, што развіццё сістэмы сувязі і інфарматызацыі стала адным з прыярытэтаў навукова-тэхнічнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. А звязана гэта з тым, што сувязь іграе важную ролю ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці грамадства, кіраванні дзяржавай, сістэмай абароны, аховы здароўя і ўсімі відамі транспарту.

Падлеткі даведаліся аб даце з'яўлення тэлефона ў Беларусі, аб асноўных аператарах сотавай рухомай электрасувязі, кампаніях-аператарах мабільнай тэлефоннай сувязі.

Вучні 11 класа расказалі сваім аднагодкам аб асаблівасцях функцыянавання 4G і 5G сетак Інтэрнэт.

Праблемным пытаннем дадзенага інфармацыйнага блока стала "Якую ролю ў забеспячэнні якасці сувязі адыгрываюць РУП "Белпошта" і РУП "Белтэлекам"?".

У ходзе правядзення інфармацыйнага блока "Інтэрнэт як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы" дзеці даведаліся аб карысці карыстання сеткай Інтэрнэт. Асаблівая ўвага была звернута на колькасць злачынстваў, звязаных з дзейнасцю ў Інтэрнеце. Класны кіраўнік нагадала падлеткам аб правядзенні з 22 лістапада па 1 снежня 2021 г. акцыі "Дэкада кібербяспекі", накіраванай на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні кіберзлачынствам, прафілактыцы іх учынення. Рабятамі вывучана памятка «Як не стаць ахвярай кіберзлачынства», прафілактычныя лістоўкі «Асцярожна! Бяспека ў Інтэрнэце», «Увага! Лічбавая бяспека ў інтэрнэце».

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Рудко Вольга Яўгенаўна, першы сакратар Клецкага РК ГА «БРСМ». У ходзе гутаркі хлопцы і дзяўчынкі даведаліся аб дзейнасці ГА «БРСМ», аб напрамках працы і дасягненнях ГА, аб правядзенні розных акцый і мерапрыемстваў. Вольга Яўгенаўна расказала вучням, у якіх сацыяльных сетках можна азнаёміцца ​​з дзейнасцю Клецкай маладзёжнай арганізацыі ГА «БРСМ».