Міншчына спатрыўная. Восень

27.11.2021

27 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» вучні  5-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме «Пераадоленне перашкод». Падчас праходжання паласы перашкод удзельнікі каманд выконвалі заданні на хуткасць, спрыт, увагу, каардынацыю: дзеці кожнай каманды па чарзе скакалі ў даўжыню; кідалі баскетбольны мяч у кольца; хадзілі па канаце, не ўпаўшы; бегалі 30 м. на час. Падчас хвілінак адпачынку ўдзельнікі адгадвалі загадкі на спартыўную тэматыку.