Шосты школьны дзень "Дзень правілаў дарожнага руху"

27.11.2021

27 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Дзень правілаў дарожнага руху" з мэтай праверкі і замацавання ведаў па ПДР, папярэджання найбольш распаўсюджаных памылак дзяцей на дарозе вучні 1 - 4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні гульні-падарожжы па станцыях "Бяспечныя паводзіны на дарозе". Мерапрыемства пачалося з правядзення гульні «Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры!», а затым здзейснілі падарожжа па станцыях «Скрыжаванне загадак», «Шыфроўка» (у зашыфраваны ліст падстаўлялі словы, звязаныя з веданнем ПДР), "Граматны пешаход" (устаўлялі прапушчаныя літары, знаходзілі лішняе слова), "Дарожны лабірынт" (разгадвалі крыжаванку), "Пытанне-адказ", "Ты і дарога" (суадносілі дарожны знак і яго назву), гулялі ў "Дазваляецца - забараняецца". На заканчэнне класны кіраўнік 1 класа падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам памяткі юнага пешахода.

Вучні 5 - 9 класаў прынялі актыўны ўдзел у віктарыне "Галоўная дарога". Падчас конкурснай праграмы рабятамі вывучаны "Алфавіт ПДР", таксама хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі веды ПДР, дарожных знакаў, сігналаў светафора, правілы перамяшчэння па дарозе на веласіпедзе. Удзельнікі мерапрыемства пералічылі казачныя сродкі перамяшчэння, з разрэзаных частак аднавілі дарожныя знакі і ўказалі іх групы, разгадалі загадкі, вырашылі праблемныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць на дарогах. Увазе дзяцей прадстаўлены відэаролік "Бяспека на дарозе".

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» вучні  5-7 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме «Пераадоленне перашкод». Падчас праходжання паласы перашкод удзельнікі каманд выконвалі заданні на хуткасць, спрыт, увагу, каардынацыю: дзеці кожнай каманды па чарзе скакалі ў даўжыню; кідалі баскетбольны мяч у кольца; хадзілі па канаце, не ўпаўшы; бегалі 30 м. на час. Падчас хвілінак адпачынку ўдзельнікі адгадвалі загадкі на спартыўную тэматыку.