Атэстацыя педагагічных кадраў

25.11.2021

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кіраўніку фізічнага выхавання Ждановіч К.А. у рознаўзроставай дашкольнай групе быў праведзены фізкультурны занятак “Мой вясёлы мяч”.

На працягу занятка дзеці развівалі фізічныя якасці: выконвалі практыкаванні з мячамі, практыкаваліся ў раўнавазе, развівалі хуткасць і спрытнасць, трэніравалі ўважлівасць. Былі актыўнымі, з задавальненнем выконвалі заданні.  Асабліва цікавымі і захапляльнымі для выхаванцаў сталі рухомыя гульні “Збяры мячы”, “Дагані мяч”, “Збі кеглю”. Пры правядзенні занятка кіраўнік фізічнага выхавання Ждановіч К.А. прадэманстравала высокі метадычны ўзровень, веданне дашкольнай педагогікі, дзіцячай псіхалогіі і методыкі, навыкі планавання работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту.