Акцыя "Абеліск"

24.11.2021

24 лістапада піянеры дружыны Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у акцыі “Абеліск”. Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (аг. Кухчыцы).

Піянерамі праведзена ўборка брацкай магілы ад першага талага снегу, ачышчаны бетонныя пліты ад пылу, падмецены тратуары. Уборка тэрыторыі вакол помніка – гэта не проста праца. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў.