Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Піянерскі квіз”

22.11.2021

22 лістапада піянеры ДУА “Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”.

Усяго ў гульні 6 тураў па 6 пытанняў. Акрамя таго, ёсць рызыка-тур з трох пытанняў павышанай складанасці. Гульня ўключала ў сябе пытанні па гісторыі і сучаснасці Беларусі, музычныя і мультыплікацыйныя блокі.

У квізе прымалі ўдзел дзве каманды “Дружба” і “Вясёлка” па 6 чалавек. Для ўдзельнікаў гульні ўсе туры аказаліся пазнавальнымі і цікавымі. Пытанні квіза прымусілі рабят хвалявацца і перажываць, радавацца і засмучацца.

Удзельнікі гульні прадэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. У кожным блоку пытанняў упор рабіўся не толькі на веды, але і на логіку. Самыя ўважлівыя часта знаходзілі адказ у самім пытанні.

З невялікім адрывам перамогу атрымала каманда “Дружба”.