Шосты школьны дзень "Інтэлектуальная субота"

20.11.2021

20 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Інтэлектуальная субота" вучні 1-4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні віктарыны "Разумнікі і разумніцы" з мэтай выяўлення інтэлектуальных уменняў дзяцей. Рабяты выявілі свае здольнасці ў такіх турах, як «Свая гульня» (адказвалі на пытанні па рускай мове і літаратуры, на кемлівасць, на веданне прыроды), «Выберы адказ» (адказвалі на тэставыя заданні з дапамогай картак з адпаведным нумарам), «Бліц» (неабходна адказаць на большую колькасць рознабаковых пытанняў за адну хвіліну), «Танграм» (з трох геаметрычных фігур складалі адну больш складаную).

Школьным біліятэкарам з вучнямі 5-9 класаў арганізавана гадзіна зносін "Роля інфармацыі ў сучасным свеце: інфармацыйныя рэсурсы, дакумент, Інтэрнэт" да Сусветнага дня інфармацыі. У ходзе мерапрыемства звернута ўвага дзяцей на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі ў сетцы Інтэрнэт, правілы карыстання сеткай Інтэрнэт, распрацаваны і вывучаны памяткі. У завяршэнні мерапрыемства прапанавана прайсці невялікі тэст па карыстанні камп'ютарам і сеткай Інтэрнет.

Класным кіраўніком 9 класа з вучнямі 5-9 класаў праведзена квэст-гульня "Па слядах Перамогі" з мэтай развіцця цікавасці да гістарычнага мінулага Беларусі. Мерапрыемства пабудавана ў выглядзе падарожжа па станцыях "Снайпер", "Пасылка на фронт", "Ваенныя прафесіі", "Шыфравальшчыкі", "Гарады-героі", "Марш-кідок", "Вайна ў лічбах" з выкананнем пэўных заданняў. У канцы падарожжа хлопцы і дзяўчынкі праглядзелі дакументальнае відэа аб Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках акцыі “Міншчына спартыўая. Восень» вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гульні «Смак перамогі». Дзеці спачатку абмеркавалі важнасць і каштоўнасць здароўя ў жыцці кожнага чалавека, разгадалі загадкі пра спорт. А для таго, каб быць здаровым, трэба займацца спортам, актыўным ладам жыцця, без шкодных звычак і з правільным харчаваннем. Затым, навучэнцы гулялі ў спартыўныя гульні "Ланцужок", "Змейка", "Эстафета са скакалкай", "Жабка", "Не выпусці мяч", "Кочка", тым самым, умацоўваючы сваё здароўе і фізічную падрыхтоўку. Дзеці выдатна праявілі свой спартыўны дух і прадэманстравалі свае фізічныя здольнасці.