Міншчына спартыўная. Восень

20.11.2021

20 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўая. Восень» вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гульні «Смак перамогі». Дзеці спачатку абмеркавалі важнасць і каштоўнасць здароўя ў жыцці кожнага чалавека, разгадалі загадкі пра спорт. А для таго, каб быць здаровым, трэба займацца спортам, актыўным ладам жыцця, без шкодных звычак і з правільным харчаваннем. Затым, навучэнцы гулялі ў спартыўныя гульні "Ланцужок", "Змейка", "Эстафета са скакалкай", "Жабка", "Не выпусці мяч", "Кочка", тым самым, умацоўваючы сваё здароўе і фізічную падрыхтоўку. Дзеці выдатна праявілі свой спартыўны дух і прадэманстравалі свае фізічныя здольнасці.