Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

19.11.2021

У рамках тыдня педмайстэрства 19.11.2021 прайшлі спаборніцтвы “Паласа перашкод”. Удзельнікамі сталі дзве каманды “Крепыши” і “Богатыри”. Камандам былі прапанаваны конкурсныя заданні з бегам, скачкамі, абручамі, у якіх яны маглі праявіць свае спартыўныя здольнасці.

Усе этапы спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Гледачы сачылі за ходам эстафет і вельмі хваляваліся за свае каманды. Усе стараліся прыйсці да фінішу першымі. Спаборніцтвы атрымаліся цікавымі і захапляльнымі. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі сапраўднае задавальненне.