Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

19.11.2021

З выханцамі сярэдняга і старэйшага ўзросту быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” на тэму “Навучым герояў казак бяспецы”.

На працягу занятка выхаванцам былі прапанаваны загадкі пра электрапрыборы, замацоўваліся веды аб нумарах тэлефонаў, па якіх неабходна выклікаць экстранныя службы. Праводзілася гульня з мячом “Калі ўзнік пажар”. На працягу занятка прымянялася шмат нагляднасці, вялася работа па выхаванні жадання дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду.