Экскурсія на Клецкі механічны завод

19.11.2021

19 лістапада вучні 10 - 11 класаў наведалі з экскурсіяй Клецкі механічны завод. Рабят пазнаёмілі з гісторыяй заснавання завода, расказалі, як праходзіць увесь тэхнічны працэс ад нарэзкі провада да зборкі гатовага выраба. Начальнік тэхнічнага бюро прадэманстраваў вучням работу высокатэхналагічнага абсталявання і зборку жгутавай прадукцыі вопытнымі спецыялістамі.