Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

18.11.2021

18 лістапада ў ГПД быў праведзены занятак-практыкум “Як берагчы час?”. Вучні даведаліся пра гісторыю стварэння розных гадзіннікаў, удзельнічалі ў бліц-апытванні, разгадвалі загадкі, выконвалі заданні з “чароўнага куфэрка”. Ім трэба было знайсці сярод іншых гадзіннік, які няправільна паказвае час, прыдумаць макет незвычайнага гадзінніка. Выхавальнікам Мароз С.А. быў праведзены трэнінг “Ці можна навучыцца берагчы час” і майстар-клас “Гадзіннік”. Напрыканцы былі выпрацаваны правілы “Як берагчы час?”.

Рашыць задачы на кемлівасць, згуляць у “матэматычны футбол”, скласці “танграм”, адгадаць загадкі, скласці прыказкі і рашыць рэбусы было прапанавана вучням 2 класа 18.11.2021 на інтэлектуальнай гульні “Матэматычны базар”, праведзенай Рэзнік Т.Г. Вучні пазнаёміліся з загадкавым і цікавым светам матэматыкі, паспяхова справіліся з усімі заданнямі.