ШАГ “Акупацыйны рэжым”

18.11.2021

18 лістапада ў Кухчыцкім НПК вучні 9 класа прынялі актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Акупацыйны рэжым”.

Інфармацыйная гадзіна пачалася з чытання ўрыўка з верша “Рэквіем” А.Вярцінскага і яго аналізу. Перад падлеткамі было пастаўлена праблемнае пытанне: “Што вы ведаеце аб акупацыйным рэжыме, які ўстанавілі немцы?”. Вучні адказвалі на пытанні, а настаўнік запісвала ўсе выказванні на дошцы (прыём “кластар - гронка думак”).

Далей хлопцы і дзяўчынкі праглядзелі дакументальны серыял “Гісторыя Перамогі” Фільм 7. “Беларусь. 1941-1945” (Частка 1), у які ўключаны ўнікальныя кадры і ўспаміны відавочцаў аб вайне і людзях, аб расстаннях і сустрэчах, аб жыцці і мужнасці - больш за 100 гадзін працоўнага матэрыялу. Гэта дакументальнае апавяданне аб акупацыі Беларусі, карных аперацыях, мінскім падполлі, рэйкавай вайне і партызанскім руху.

З мэтай актывізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў працавалі ў групах з архіўнымі фотахронікамі БелТА, вызначалі па фатаграфіях, дзе генацыд, гета, Халакост.

Вынікам праведзенай інфармацыйнай гадзіны стала складанне сінквейну "Акупацыйны рэжым".

Неад'емнай часткай выхаваўчага мерапрыемства стала наведванне школьнага музея з экскурсіяй "Клеччына ў перыяд акупацыі".

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Войцік Наталля Міхайлаўна, загадчыца Кухчыцкага сельскага клуба, якая расказала вучням аб дзеючай музейнай выставе «Пабытавая хатка» ў Кухчыцкім сельскім клубе.

У апошнія гады, калі апусцелыя, аджылыя свой век дамы з надпісамі «Тут жыве…» пачалі зносіць, у Наталлі Міхайлаўны закралася думка, што разам з гэтым мы знішчаем частку гісторыі. І менавіта з таго моманту працаўнікі сельскага клуба сталі прымаць актыўны ўдзел у разборы старых хат, дзе знаходзілі найкаштоўнейшыя ў гістарычным плане прадметы хатняга начыння, фота, дакументы. А потым на святах вёсак і вуліц прасілі вяскоўцаў дзяліцца з намі такімі рэчамі. І людзі сталі актыўна адгукацца на просьбы культработнікаў. Неслі старыя калаўроты, вышыўкі, мэблю, посуд, прасы, словам, хто што. Але самым каштоўным сярод усяго аказаліся фатаграфіі і дакументы, якія датычацца ўдзельнікаў і ветэранаў вайны. Так сабралася цэлая экспазіцыя “Памяць землякам”, якая сёння чакае ўсіх да наведвання..

Сёння, на жаль, на тэрыторыі Кухчыцкага сельскага савета ветэранаў ужо няма ў жывых, аднак работнікі СДК з усіх сіл стараюцца захаваць памяць аб іх у сэрцах і думках, перадаць яе маладому пакаленню.