Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

17.11.2021

17.11.2021 у 3 класе прайшла пазнаваўчая гадзіна “Я выбіраю жыццё”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з курэннем.

Гучалі вершы, казкі, загадкі і пагаворкі пра здаровы лад жыцця і шкодныя звычкі. У ходзе мерапрыемства прымянялася шмат нагляднасці, мультымедыйная прэзентацыя. Вучні прагледзелі і абмеркавалі мультыплікацыйны фільм “Трубка і мядзведзь”, паказалі інсцэніроўку. У выніку мерапрыемства склалі калаж “Здаровы лад жыцця”.