Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

16.11.2021

16.11.2021 вучні 4 класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы “Вясёлыя ноткі”, дзе знаёміліся з музычнымі творамі, узнаўлялі пагаворкі аб музыцы, чыталі рытмічныя малюнкі, адгадвалі загадкі аб музычных інструментах і збіралі пазлы аб героях дзіцячых песень. Разам з настаўніцай вучні спявалі і танцавалі. За кожнае выкананае заданне атрымлівалі ноткі. У выніку – выклалі на дошцы нотны стан.

На працягу мерапрыемства выхоўвалася любоў да музыкі і мастацтва. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сапраўднае задавальненне.