Тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў

15.11.2021

15.11.2021 у рамках тыдня педмайстэрства з вучнямі 1 класа была праведзена гульня-віктарына “Усё аб усім”. Гульня-віктарына прадугледжвала 8 конкурсаў на розную тэматыку: расліны, жывёлы, прафесіі, казкі, літары і лічбы… За правільныя адказы першакласнікі атрымлівалі бонусы. У ходзе мерапрыемства прымянялася шмат нагляднасці, мультымедыйная прэзентацыя, гульні, загадкі, вершы, музычныя кампазіцыі. У канцы гульні-віктарыны ўсе вучні атрымалі медалі “Я ведаю!”.