Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

13.11.2021

13 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" з мэтай прыцягнення дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі баскетбола, павышэнне індывідуальнага майстэрства юных баскетбалістаў прайшлі таварыскія спаборніцтвы па баскетболе сярод вучняў 5-9 класаў. Падчас спаборніцтваў удзельнікі прадэманстравалі спрыт і хуткасць, цягавітасць і камандны дух. Гульні вельмі спадабаліся не толькі ўдзельнікам, але і гледачам. Дзякуем удзельнікам спаборніцтваў за добрую і сумленную гульню, балельшчыкам за актыўную падтрымку сваіх каманд.

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» вучні 1 – 4 класаў прынялі ўдзел у фізкультурна-спартыўным свяце «Пяць алімпійскіх кольцаў» з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, уцягвання вучняў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя дзяцей. У пачатку мерапрыемства настаўнік фізкультуры пазнаёміла вучняў з асобай заснавальніка сучаснага алімпійскага руху П'ера дэ Кубертэна. Далей хлопцы і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў конкурсах "Тунэль", "Алімпійскі агонь", "Выдатны стралок", "Пераправа з абручамі", "Ядро". Гульні на свежым паветры дапамаглі атрымаць дзецям станоўчы зарад эмоцый, бадзёрасці і здароўя.

З мэтай абуджэння сярод вучняў 1 - 4 класаў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, выхавання пачуцця гонару за сваю Радзіму прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Каб любіць Беларусь маю мілую, трэба ў розных месцах пабываць…". У выступленнях дзяцей адчувалася старанная падрыхтоўка. Адзін за адным яны выходзілі для прачытання вершаў. Выразна, пранікнёна гучалі бліскучыя творы Ю.Свіркі, П.Панчанкі, К.Буйло, Р.Барадуліна. Вялікая ўвага рабят звернута на творчасць пісьменнікаў Клеччыны – А.М.Жукоўскага, С.М.Жук, А.М.Наўчанковай, Л.В.Мялешкі. Кожнае выступленне чытальнікаў было непаўторным і запамінальным.

Педагог сацыяльны з вучнямі 6 класа правяла дыскусію «Правапарушэнні і пакаранне. Прычыны правапарушэнняў». Мэтай мерапрыемства было выхаванне прававой свядомасці дзяцей, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з паняццямі "злачынства" і "правапарушэнне", з відамі адказнасці, вызначалі віды юрыдычнай адказнасці пры разглядзе розных сітуацый, прынялі ўдзел у віктарыне "Закон і я", а таксама пазнаёміліся са сваімі правамі.