Выстава "Великий знаток души человеческой" (да 200-годдзя з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага)

11.11.2021

11 лістапада 2021 года споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння Ф. М. Дастаеўскага. Дзіцячыя персанажы прысутнічаюць у многіх творах пісьменніка ў якасці галоўных герояў. Аўтар апісвае іх побыт, ўчынкі, псіхалогію. Яго творы прымушаюць дзяцей задумацца аб сэнсе жыцця, аб жыццёвых каштоўнасцях.
У школьнай бібліятэцы да юбілею пісьменніка аформлена выстава "Великий знаток души человеческой". Мэта выставы-пазнаёміць дзяцей з творамі пісьменніка, якія ёсць у бібліятэцы, арганізаваць дыялог аб жыцці і творчасці пісьменніка.