Міжнародны Дзень энергазберажэння

11.11.2021

11 лістапада 2021 года вучні Кухчыцкага НПК прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных міжнароднаму Дню энергазберажэння. Мэта мерапрыемстваў - павышэнне дасведчанасці вучняў і работнікаў установы аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці.  

У 1 – 11 класах установы адукацыі праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна “Міжнародны Дзень энергазберажэння”. 

Таксама на працягу дня вучні прымалі ўдзел у акцыях “Выключы святло!”, “Эканом ваду!”.

Творчую майстэрню "Другое жыццё кнігі" арганізавала школьны бібліятэкар.

Настаўнікам геаграфіі для вучняў 6 – 7 класаў быў арганізаваны прагляд відэароліка “Парніковы эфект”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце прадэманстравала вучням 1 – 5 класаў мультфільм “Фіксікі. Эканомце электраэнергію”.

Напярэдадні Дня энергазберажэння вучні ўстановы адукацыі Цімавец Дар'я і Камарова Вікторыя прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон – 2021”. Цімавец Дар'яй, вучаніцай 6 класа, прадстаўлена праца “Торф – недаацэнены рэсурс”. Камарова Вікторыя, вучаніца 10 класа, выканала малюнак “Энергазберажэнне – сэнс жыцця”.