Сацыяльна-педагагічны праект “Пісьмо сябру”

09.11.2021

У рамках працы над сацыяльна-педагагічным праектам “Пісьмо сябру” выхаванцы здзейснілі экскурсію па сваёй установе адукацыі, стварылі малюнкі і разам з выхавальнікам Ганчарык Аленай Міхайлаўнай падрыхтавалі да адпраўкі пісьмо сваім аднагодкам. 

Першае пісьмо адправілася ў “Яслі-сад №5  г.Нясвіжа”.

Выхаванцаў турбуе адзін момант: ці напішуць пісьмо дзеці з іншага дзіцячага сада ім?