Міншчына спартыўная. Восень

06.11.2021

6 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» вучні 5 - 6 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах «Імклівы мяч». Задачамі гэтага спартыўнага мерапрыемства сталі: павышэнне ўзроўню фізічнай, маральнай і духоўнай культуры дзяцей; прыцягненне вучняў да рэгулярных заняткаў актыўнымі відамі спорту; прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця. На свежым паветры дзве каманды рабят сышліся на пляцоўцы для выяўлення наймацнейшага. Кожная каманда была поўная сіл і ўпэўненасці ў перамозе. Дух саперніцтва і воля да перамогі панавала на працягу ўсіх спаборніцтваў.