Шосты школьны дзень "Дзень роднай вёскі"

06.11.2021

6 лістапада ў рамках шостага школьнага дня "Дзень роднай вёскі" вучні 1 - 4 класаў былі задзейнічаны ў правядзенні турыстычнай экскурсіі "Сцежкамі роднай вёскі". Падчас экскурсіі дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць расказаць пра сваю малую Радзіму, падзяліцца цікавымі гісторыямі. Дадзенае мерапрыемства мае вялікае значэнне ў выхаванні і фармаванні асобы вучня, выхаванні Грамадзяніна і Патрыёта.

Для вучняў 3 - 4 класаў арганізавана экскурсія ў школьны музей "Гісторыя нашай краіны". Увазе хлопчыкаў і дзяўчынак былі прадстаўлены экспанаты, зброя, прадметы жыццядзейнасці, выкарыстаныя ў часы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення нашай Малой Радзімы.

Валейбол - адна з найбольш распаўсюджаных гульняў. Сярод вучняў 9 - 11 класаў прайшлі таварыскія спаборніцтвы па валейболе. Праведзеныя спаборніцтвы адрозніваліся высокім станоўчым эмацыйным фонам, цікавай гульнёй, поўнай самааддачай ігракоў у барацьбе за вынік. Рабяты атрымалі зарад бадзёрасці, масу дадатных эмоцый, а таксама ўмацавалі камандны дух у сваіх класах.

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» вучні 5 - 6 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах «Імклівы мяч». Задачамі гэтага спартыўнага мерапрыемства сталі: павышэнне ўзроўню фізічнай, маральнай і духоўнай культуры дзяцей; прыцягненне вучняў да рэгулярных заняткаў актыўнымі відамі спорту; прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця. На свежым паветры дзве каманды рабят сышліся на пляцоўцы для выяўлення наймацнейшага. Кожная каманда была поўная сіл і ўпэўненасці ў перамозе. Дух саперніцтва і воля да перамогі панавала на працягу ўсіх спаборніцтваў.