Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень развітання

05.11.2021

Заключны дзень аздараўленчага лагера "Вясёлка здароўя" прайшоў пад назвай "Да спаткання, наш лагер". Надышоў дзень развітання з лагерам.

З мэтай абагульнення ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця для рабят прайшла хвілінка бяспекі "Здароўе - гэта ўменне адпачываць. Беражы здароўе змоладу".

Клецкім кінавідэапракатам для выхаванцаў лагера быў арганізаваны прагляд мультфільма, а работнікамі Кухчыцкага СДК - пазнавальна-гульнявая праграма "Дзе ж у свеце лепш жыць".

На ўрачыстым закрыцці былі падведзены вынікі лагернай змены. Без падарунка ў гэты дзень не застаўся ніхто! Падводзячы вынік, дзеці адзначылі, што кожны дзень знаходжання ў лагеры быў поўны эмоцый, насычаны мерапрыемствамі і зарадам бадзёрага настрою і здароўя. Працягам стала танцавальная праграма "Танцуюць усе!".