Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень прафесій

04.11.2021

Пяты дзень аздараўленчага лагера "Вясёлка здароўя" прайшоў пад назвай "Дзень прафесій". Мэтай гэтага дня з'яўлялася азнаямленне выхаванцаў з відамі прафесій, фарміраванне пазітыўнага стаўлення да працы.

Здароўе чалавека пачынаецца з чысціні рук. У сувязі з гэтым з хлопцамі  і дзяўчынкамі была праведзена інфармацыйная хвілінка "Чыстыя рукі - твая абарона". Галоўная задача гэтага занятку - прывіць увагу дзяцей да правільнага мыцця рук, бо гэта самы эфектыўны прафілактычны спосаб абараніць сябе ад захворванняў.

Далей з рабятамі была праведзена гульня-апытанне «Вясёлка прафесій», падчас якой дзеці даведаліся пра забытыя назвы некаторых прафесій, расказалі пра асаблівасці прафесій бацькоў і памарылі аб сваіх будучых прафесіях.

У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім СДК. Дзеці прынялі ўдзел у экскурсіі "Прафесіі нашых продкаў" па музеі і праглядзелі мультфільм "Усе прафесіі важныя".