Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень прафілактыкі

03.11.2021

Чацвёрты дзень аздараўленчага лагера "Вясёлка здароўя" прайшоў пад назвай "Дзень прафілактыкі". Чарговы дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі "Выконвайце прынцыпы бяспечных паводзін", падчас якой хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паводзін на вуліцы, дарозе, у грамадскіх месцах, на прыродзе.

З мэтай замацавання ведаў аб выкананні правілаў дарожнага руху, прапаганды бяспекі дарожнага руху з выхаванцамі лагера праведзена гульня "Дарожная грамата - навука быць жывым". Рабяты ўспаміналя вядомыя  дарожныя знакі і расказвалі, што яны азначаюць, успаміналі правілы дарожнага руху ў гульні «Перадай жазло», замацоўвалі сігналы святлафора, гулялі ў рухомыя гульні «Каляровыя аўтамабілі», «Лепшы пешаход». Завяршылася мерапрыемства складаннем сумесна распрацаванай памяткі "Правілы паводзін на веласіпедзе".

Таксама дзеці пазнаёміліся з відэаролікам "Чыгунка - не месца для гульняў!" у мэтах прафілактыкі траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту, што садзейнічае прывіццю культуры бяспечных паводзін дзяцей у канікулярны перыяд.

У час спартыўных гульняў была праведзена спартландыя "Хутчэй, вышэй, мацней". Дзеці з задавальненнем «пераўвасобіліся» у спартсмэнаў і з вялікай цікавасцю і энтузіязмам правялі спартыўную трэніроўку.