Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень Здароўя і Усмешкі

02.11.2021

Трэці дзень аздараўленчага лагера "Вясёлка здароўя" прайшоў пад назвай "Дзень Здароўя і Усмешкі". Пачаўся дзень з вельмі смачнага снедання, карыснага вітамінамі, і правядзення зарадкі ў рамках хвіліны здароўя "Здароўе ў парадку - дзякуй зарадцы".

Ранішняя зарадка - выдатны пачатак дня! Надаўшы ўсяго некалькі хвілін нескладаным, правільна падабраным фізічным практыкаванням, мы дапамаглі адчуць дзецям прыліў бадзёрасці, сіл і энергіі.

Маментальна атрымащшы неверагодную працаздольнасць і добры настрой, дзеці прынялі ўдзел у віктарыне "Азбука здароўя". Выхавацель з дзецьмі гаварылі аб самым галоўным - аб здароўі і як яго захаваць. Дзеці ўспомнілі аб важнасці захавання рэжыму дня і правільнага харчавання, занятках спортам, аб значэнні вітамінаў і мікраэлементаў для чалавечага арганізму, абмяркоўвалі ўплыў шкодных звычак на здароўе чалавека.

З асаблівым энтузіязмам рабяты выяўлялі свае здольнасці і веды ў гульні «У здароўе з усмешкай!». Мэтай мерапрыемства з'яўлялася даставіць радасць, пашырыць веды дзяцей аб розных спосабах выхаду са стану суму, пазнаёміць дзяцей з сімвалам усмешкі - смайлікам, нагадаць аб тым, што ўсмешка - аснова моцнага сяброўства.

У завяршэнні дня была праведзена фота акцыя «Усміхніся!». У рамках гэтай акцыі выхаванцы аздараўленчага лагера пісалі словы пажаданняў сваім сябрам, настаўнікам, бацькам і дарылі ім пазітыўную ўсмешку. Усе фатаграфіі і прывітанні былі аформлены на інфармацыйным стэндзе.