Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Інфарматыка"

02.11.2021

29.10.2021 падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Інфарматыка", у якой прынялі ўдзел 257 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці. Пераможцамі ў намінацыях "Логіка і алгарытмізацыя", "Прыкладная інфарматыка" сталі нашы навучэнцы:

1. Пашко Кацярына, вучаніца 6 класа. Дыплом  III ступені ў намінацыі "Логіка і алгарытмізацыя";

2. Цагойка Дар'я, вучаніца 7 класа. Дыплом  III ступені ў намінацыі "Логіка і алгарытмізацыя";

3. Мазай Андрэй, вучань 9 класа. Дыплом  III ступені ў намінацыі "Прыкладная інфарматыка".

Віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўніка Навіцкую Ганну Віктараўну з перамогай, жадаем далейшых поспехаў у алімпіядным руху!