Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Экалагічная бухта

01.11.2021

Другі дзень працы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай "Экалагічная бухта" і пачаўся ён з правядзення інфармацыйнай хвіліны "Калі дапаможа маска". Выхавальнік расказала дзецям аб мерапрыемствах, накіраваных на спыненне перадачы інфекцыі COVID-19, асабліва правілах выкарыстання, захоўвання, апрацоўкі і ўтылізавання масак. Дзецям прадэманстраваны відэаролікі "Калі неабходна насіць маску ў памяшканнях", "Як правільна надзець маску".

Практычна ўсе без выключэння дзеці любяць маляваць, спадзяёмся, і наша майстэрня арыгамі і дзіцячых малюнкаў "Восеньская фантазія" натхніла на творчасць усіх без выключэння.

Пасля творчасці хлопцы и дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні «Лес – наша багацце» з мэтай прывіцця пачуцця любові да прыроды і беражлівых адносін да яе. У ходзе мерапрыемства даведаліся малавядомыя звесткі аб лясах, аб яго насельніках, аб асобных раслінах, якія насяляюць лес, хмызняках, травах. Азнаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь.

Настаўнікам фізічнай культуры і спорту былі арганізаваны рухомыя гульні на свежым паветры, што даставіла дзецям радасць і прынесла вялікую карысць здароўю.