Шосты школьны дзень "Дзень прафарыентацыі"

30.10.2021

30 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня "Дзень прафарыентацыі" вучні 1-4 класаў паўдзельнічалі ў віктарыне "У свеце прафесій" з мэтай пашырэння ведаў аб свеце прафесій. Праз чытанне верша «Працуе зямля» класны кіраўнік 4 класа падштурхнула дзяцей да разумення слова «прафесія» і ўдакладненнем яго значэння ў тлумачальным слоўніку. Падчас віктарыны дзеці гулялі ў "Розныя прафесіі", "Бюро знаходак", "Самая лепшая прафесія", "Пантаміма", праглядзелі мультфільм "Усе прафесіі важныя", вызначылі сувязь прафесій і назваў рамёстваў, якімі займаліся нашы прадзеды.

З мэтай дапаўнення ведаў вучняў 5-9 класаў аб розных прафесіях, выхавання павагі да людзей розных прафесій праведзена конкурсная праграма "Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны". Мерапрыемства пачалося з праслухоўвання запісу песні "Без працы не пражывеш", выразнага чытання вучнямі верша "Сцяганосцы працы". Адмысловая актыўнасць рабят была заўважаная падчас гульняў "Угадай прафесію па апісанні", "Падкажы слоўца", "Не памыліся" і "Вырасці дрэва прафесій".

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" вучні Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у спартландыі "Спорт любіць - моцным і здаровым быць". Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася развіццё ў дзяцей цікавасці да спорту, разумення значэння спорту ў жыцці чалавека. Дзеці выяўлялі свае фізічныя здольнасці ў такіх заданнях, як эстафета з мячом, са скакалкай, абручом, з абручом і кеглямі, з абручом і мячом.

У школе прайшоў конкурс-выстава малюнкаў "Восень крочыць па зямлі" сярод вучняў 1-4 класаў. Гэта выстава арганізавана з мэтай стварэння ўмоў для духоўнага, маральнага і патрыятычнага выхавання дзяцей, фарміравання ў дзяцей умення бачыць прыгажосць роднай прыроды, развіваць пачуццё беражлівых адносін да прыроды.