Аздараўленчы лагер "Вясёлка здароўя". Дзень знаёмства

30.10.2021

Ізноў на базе нашай школы расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер «Вясёлка здароўя» для дзесяці самых вясёлых и актыўных дзяўчынак і хлопчыкаў.

Першы дзень работы аздараўленчага лагера прайшоў пад назвай "Дзень знаёмства" і пачаўся ён з урачыстай лінейкі "Добры дзень, лагер!", на якой прагучала віншаванне начальніка лагера з адкрыццём прышкольнага аздараўленчага лагера, правяліся гульні, накіраваныя на знаёмства, такія як «Знаёмцеся - гэта мы!».

Начальнік лагера правяла з дзецьмі хвілінку бяспекі "Правілы паводзін у аздараўленчым лагеры", дзе былі падрабязна расказаны ўсе правілы паводзін у школе, у сталовай, падчас правядзення мерапрыемстваў, спартыўных гульняў і прагулак на свежым паветры.

Пасля хвілінкі бяспекі дзеці прынялі ўдзел у конкурснай праграме "Нам без дружбы не пражыць", падчас якой усе актыўна ўдзельнічалі ў розных гульнях, конкурсах і танцах. Кожнае дзіця засталося з выдатным і вясёлым настроем.

Завяршальным мерапрыемствам першага дня былі рухомыя гульні з мячом на свежым паветры, падчас якіх дзеці развівалі цягавітасць, згуртаванасць каманды, спрыт.