Рэспубліканская квэст-гульня «Палескія рабінзоны».

22.10.2021

22 кастрычніка ў піянерскай дружыне Кухчыцкага НПК дадзены старт Рэспубліканскай квэст-гульні з QR-кодамі «Палескія рабінзоны».

Акцябраты наведалі школьную бібліятэку. Першым заданнем было адшукаць кнігу Даніэля Дэфо «Рабінзон Круза». Дзеці паспяхова справіліся! На 15-й старонцы кнігі ўдзельнікі гульні знайшлі ліст з QR-кодам. Рабятам было вельмі цікава даведацца, што за пасланне зашыфравана ў чорна-белым квадраце. Прасканаваўшы яго, каманда «Усмешка» атрымала першае заданне.

Заданне атрымана, з правіламі гульні азнаёмлены. Поўны наперад!!!