Акцыя «Птушыная кармушка»

28.10.2021

28 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК прайшла экалагічная акцыя «Птушыная кармушка». Мэтай акцыі з'яўляецца падтрыманне ў восеньскі і зімовы перыяд пярнатых сяброў, дапамога птушкам выжыць у суровых зімовых умовах, падкормліваючы іх.

Вучні 7 класа сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні зрабілі кармушкі для птушак і развесілі на тэрыторыі школы. Рэгулярны штодзённы падкорм птушак можа выратаваць шмат птушак. Вучні школы заклікаюць усіх жыхароў школы далучыцца да акцыі па падкорме птушак.