Пазакласнае мерапрыемства «Мы школьнікамі сталі!»

25.10.2021

Здаецца, што зусім нядаўна першакласнікі Кухчыцкага НПК пераступілі парог установы адукацыі, як ужо другі навучальны месяц падыходзіць да завяршэння. А гэта значыць, што першакласнікі гатовы стаць «сапраўднымі» школьнікамі і паўнапраўнымі членамі дружнай школьнай сям'і.

25 кастрычніка ў 1 класе прайшло пазакласнае мерапрыемства «Мы школьнікамі сталі!». Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася садзейнічанне згуртаванасці вучнёўскага калектыву, выхаванне любові да школы, да школьных традыцый, развіццё ў першакласнікаў пазнавальнай цікавасці, жадання вучыцца, творчых здольнасцей, памяці, увагі, выхаванне добразычлівых адносін паміж вучнямі, ветлівасці, культуры паводзін у школе.

На працягу ўрока-свята «Мы школьнікамі сталі!» разам са сваім класным кіраўніком пяцёра няўрымслівых дзетак здзейснілі займальнае падарожжа па Краіне Ведаў, дзе іх чакала знаёмства з новымі вучэбнымі прадметамі і мноствамі выпрабаванняў для сапраўдных вучняў: адгадванне загадак, чытанне па памяці вершаў, удзел у конкурсах і віктарынах. Рабяты прадэманстравалі свае веды, атрыманыя за паўтара месяца вучобы, кемлівасць, пачуццё гумару, далі клятву першакласніка. У якасці ўзнагарод усе вучні атрымалі медалі «Ганаровых вучняў».