ШАГ «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць»

28.10.2021

28 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла інфармацыйная гадзіна «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць» з удзелам вучняў 8 – 11 класаў.

Эпіграфам інфармацыйнага блока «Здаровая нацыя – паспяховая будучыня дзяржавы» класны кіраўнік 9 класа ўзяла словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі «Здароўе нацыі – галоўнае багацце любой дзяржавы і аснова працвітання гэтай дзяржавы».

У час размовы настаўнік пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з міжнародным рэйтынгам Беларусі ў галіне аховы здароўя, са структурай сучаснай сістэмы аховы здароўя, з дзейнасцю рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, з дасягненнямі беларускай медыцыны ў галіне кардыялогіі, трансплантацыі, з развіццём фармацэўтычнай галіны. З мэтай паглыблення ведаў у галіне аховы здароўя вучнямі былі дэталёва прааналізаваны асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады.

Асаблівая ўвага з боку настаўніка была нададзена асвятленню пытання пандэміі COVID-19 у свеце і Рэспубліцы Беларусь, выканання плана мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, захавання масачнага рэжыму, а галоўнае – ўсведамлення сваёй адказнасці за навакольных людзей.

У інфармацыйным блоку «Тваё здароўе ў тваіх руках» класны кіраўнік 9 класа зрабіла акцэнт на тым, што найбольш значнай сацыяльнай групай у пытанні прапаганды і інфармавання аб важнасці актыўнага і здаровага ладу жыцця з'яўляецца моладзь. А здароўе маладога пакалення залежыць ад таго ладу жыцця, які яны вядуць, у прыватнасці ад звычак. З боку ўстановы адукацыі і бацькоў неабходна праводзіць пэўныя мерапрыемствы па прафілактыцы шкодных звычак, фарміраванні асноў здаровага ладу жыцця, па ўдзеле дзяцей у фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Настаўнік азнаёміла прысутных з вядучымі фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі нашай дзяржавы, у прыватнасці, з культурна-забаўляльным спартыўным комплексам «Чыжоўка-Арэна», фізкультурна-аздараўленчым комплексам «Лябяжы» з аквапаркам.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Пешкань Наталля Мікалаеўна, медсястра УЗ «Клецкая ЦРБ». З вучнямі праведзена інфармацыйна-тлумачальная гутарка на тэму «Вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19», прадэманстраваны відэаролікі «Прафілактыка – лепшая абарона ад каранавірусу», «Прафілактыка каранавірусу. Гэтыя правілы павінен ведаць кожны».

Наталля Мікалаеўна растлумачыла значнасць вакцынацыі насельніцтва ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і адказала на пытанні вучняў аб асаблівасцях расійскай і кітайскай вакцын, клінічных сімптомах каранавіруснай інфекцыі, аб абмежавальных мерах, якія неабходна выконваць з мэтай прадухілення распаўсюджвання COVID-19. Агучаны былі і звесткі аб супрацьпаказаннях да вакцынацыі, аб наяўнасці вакцын рознай вытворчасці і аб графіку і месцах вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 у горадзе Клецку. Напрыканцы сустрэчы медсястра раздала падлеткам прафілактычныя лістоўкі.