Прафарыентацыйная гутарка. Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь

22.10.2021

22 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК з юнакамі 10-11 класаў праведзена прафарыентацыйная гутарка прадстаўнікамі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Рымашэўскі паведаміў удзельнікам мерапрыемства пра асаблівасці паступлення ў выратавальную ВНУ Беларусі, праходжанне медыцынскай камісіі, расказаў пра спецыяльнасці, формы навучання і перавагі пры засваенні адукацыйных праграм, умовы забеспячэння студэнтаў жыллём, пра рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы, у якіх прымаюць удзел курсанты ўніверсітэта. Таксама былі разгледжаны пытанні аб атрыманні магчымых спецыяльнасцяў, далейшым месцы працы, сацыяльных гарантыях, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам МНС.

Вучням быў прадэманстраваны відэаролік, у якім былі асветлены ўсе разгледжаныя пытанні. Супрацоўнікі МНС адказалі на ўсе пытанні, якія цікавяць падлеткаў, раздалі інфармацыйныя календары і буклеты да паступлення.

Вынікам праведзенага мерапрыемства стала зацікаўленасць рабят звязаць сваю будучыню з дадзенай навучальнай установай.