Шосты школьны дзень "Дзень дапытлівых"

23.10.2021

23 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень дапытлівых» вучні 5-9 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні гульні «Падарожжа ў краіну талерантнасці". Мэтай правядзення з'яўлялася фарміраванне духоўна-маральнага развіцця вучняў, сяброўскіх пачуццяў і талерантных адносін у грамадстве; засваенне маральных паняццяў праз гульнявую дзейнасць.

Пачалося мерапрыемства з гульні «Намалюй сябе», падчас якой дзеці выявілі агульныя і адметныя рысы людзей, і прыйшлі да разумення тэрміна «Талерантнасць», сабралі кветку талерантнасці. У горадзе Дабра вучні вучыліся гаварыць «чарадзейныя», ветлівыя словы, у горадзе Мудрацоў збіралі прыказкі і прымаўкі пра народную мудрасць, у горадзе Загадак адгадвалі загадкі пра дабро і ветлівасці. Вынікам мерапрыемства стала прагаворванне фразы: «Калі кожны будзе адзін да аднаго памяркоўны, мы зробім разам талерантным наш свет».

З мэтай стварэння ўмоў для пашырэння ведаў дзяцей, выхавання пачуцця адказнасці і клопату ў адносінах да братоў нашых меншых, развіцця цікавасці да вывучэння заалогіі з вучнямі 1-4 класаў праведзена займальная гадзіна «Дзіўны свет жывёл». Каб даведацца тэму занятка, хлопцам  і дзяўчынкам давялося разгадаць крыжаванку. Мерапрыемства праходзіла ў форме падарожжа па казцы «Теремок», а каб трапіць у церамок, трэба выканаць заданні мышкі-нарушкі, жабы-квакушкі, зайчыка-пабегайчыка, лісічкі-сястрычкі і шэрага ваўка. Дзеці адгадвалі загадкі, даведаліся пра самыя вядомыя помнікі жывёлам, словамі стваралі ўласныя помнікі кенгуру, паве і пеўня, даведаліся пра цікавыя факты пра жывёл, праслухалі «Зайкіны ўрокі», распазналі галасы жывёл.

Школьны бібліатэкар з вучнямі пачатковых класаў правяла гульню-віктарыну "Ці ведаеш ты сваю краіну". Рабяты паўдзельнічалі ў конкурсах, у якіх былі прадстаўлены заданні пра прыроду, этнаграфію, гісторыю, фальклор, беларускую мову і літаратуру, спорт, беларускае кіно. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, працавалі з энцыклапедыямі і даведнікамі.

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» сярод вучняў 4-5 класаў прайшлі спаборніцтвы па шашках. Мэтай гэтага мерапрыемства было выяўленне рабят і дзяўчат, якія ўмеюць добра гуляць у шашкі, прывіць цікавасць да гэтай гульні, якая развівае логіку, увагу, мысленне дзяцей. У пачатку спаборніцтваў настаўнік пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй узнікнення шашак.

Змагаючыся са сваімі супернікамі, вучні паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не так простая, як можа здацца з першага погляду. Гэта спаборніцтвы ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады суперніка. Гульня выклікала вялікую цікавасць у дзяцей.

У выніку вучні 4-5 класаў вельмі добра правялі гульні ў шашкі са сваімі супернікамі, мелі «нічыю» і перамогі ў сваіх парах. У гэтых дзяцей усё яшчэ наперадзе, і яны абавязкова даб'юцца поспехаў.

Шашкі - гэта і навука, і спорт, і мастацтва ў адной гульні, якая дастаўляе шмат радасці і задавальнення!

Падчас працы аб'яднання па інтарэсах «Чараўніцы» рабяты праяўлялі свае творчыя здольнасці пры вырабе кветак.