Міншчына спартыўная.Восень

23.10.2021

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» сярод вучняў 4-5 класаў прайшлі спаборніцтвы па шашках. Мэтай гэтага мерапрыемства было выяўленне рабят і дзяўчат, якія ўмеюць добра гуляць у шашкі, прывіць цікавасць да гэтай гульні, якая развівае логіку, увагу, мысленне дзяцей. У пачатку спаборніцтваў настаўнік пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй узнікнення шашак.

Змагаючыся са сваімі супернікамі, вучні паказалі, што гульня ў шашкі разнастайная і не так простая, як можа здацца з першага погляду. Гэта спаборніцтвы ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады суперніка. Гульня выклікала вялікую цікавасць у дзяцей.

У выніку вучні 4-5 класаў вельмі добра правялі гульні ў шашкі са сваімі супернікамі, мелі «нічыю» і перамогі ў сваіх парах. У гэтых дзяцей усё яшчэ наперадзе, і яны абавязкова даб'юцца поспехаў.

Шашкі - гэта і навука, і спорт, і мастацтва ў адной гульні, якая дастаўляе шмат радасці і задавальнення!