Музейная гульня “Дзівоснае – побач”

21.10.2021

21 кастрычніка для пяцікласнікаў была праведзена музейная гульня “Дзівоснае – побач” з выкарыстаннем музейных прадметаў з этнаграфічнага раздзела. Вучні шукалі сярод экспанатаў “рубель, за які нічога не купіш”, “пранік, які нельга з’есці”, “цэп, які не зашпіліш” і г.д. затым спрабавалі растлумачыць, для чаго прызначаецца той ці іншы дзіўны, на іх погляд, прадмет. Цікавым быў конкурс, у якім пяцікласнікі павінны былі прадэманстраваць з дапамогай музейных рэчаў, як нашы прабабулі прасавалі ручнік.