Тэматычная экскурсія “Прафесіі далёкіх продкаў”

18.10.2021

18 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК стартаваў раённы тыдзень музееў. Для вучняў 4 класа была праведзена тэматычная экскурсія “Прафесіі далёкіх продкаў”. Дзеці азнаёміліся з прадметамі быту, вырабленнымі ў хатніх умовах. Даведаліся абтакіх відах дзейнасці, як ганчарства, лозапляценне, ткацтва, вышыўка, бандарства. Цікава было таксама паглядзець, з дапамогай якіх інструментаў раней уручную здабывалі торф. Некаторыя са здзіўленнем даведаліся, што ад прафесійнай дзейнасці бяруць вытокі некаторыя мясцовыя прозвішчы: Ганчарык, Бандарык, Ткачук.