Шосты школьны дзень "Дзень маці"

16.10.2021

16 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня «Дзень мамы» вучні 1-4 класаў былі задзейнічаныя ў правядзенні выхаваўчага мерапрыемства «Мама, мілая мая!». Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася давядзенне да свядомасці дзяцей, што мама – самае дарагое, што ёсць у чалавека. З асаблівым натхненнем рабяты прачыталі на памяць вершы пра маму, разважалі пра ролю мамы ў жыцці кожнага з нас, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў сцэнцы «Тры мамы», гулялі ў «Збяры прыказку» і «Чароўныя словы», з дапамогай якіх можна палепшыць настрой сумнай маме. Напрыканцы мерапрыемства дзеці праспявалі песню «Матуля мілая, мама мая».

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» з вучнямі 3 класа прайшло спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства «Восеньскі марафон». Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў самых розных конкурсах: «На зарадку», «Слоўнікавы перапалох», «Весёлая рыбалка», «Самы спрытны», «Будаўнікі», - якія спрыялі развіццю рухальных якасцей і разумовых здольнасцей вучняў, умацаванню сяброўскіх адносін паміж аднагодкамі, фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця. У ходзе мерапрыемства выкарыстоўваўся такі спартыўны інвентар, як мячы рознай велічыні.

Для вучняў 5-9 класаў была арганізавана літаратурная гасцёўня «Сардэчнае цяпло для мілых мам», накіраваная на фарміраванне каштоўнасных адносін да маці, як да чалавека, які падарыў нам жыццё. Мерапрыемства пачалося з чытання ліста да самай любімай жанчыны на свеце, дзе распавядаецца аб з'яўленні свята Дня маці. У гонар мам настаўніца прачытала верш, які ўсе прысутныя праслухалі стоячы. Вучні 9 класа ў працяг усхвалення Мамы прачыталі па памяці вершы на рускай і беларускай мовах. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з творамі розных відаў мастацтва, якія паказваюць жанчын-маці (музыка, кінафільмы, паэзія, выяўленчае мастацтва), а таксама даведаліся пра ролю жанчын у гады вайны. Асаблівая ўвага надавалася фарміраванню ў дзяцей пачуцця падзякі да маці (чытанне прытчы Ірыны Гарбачовай), умення прасіць прабачэння.