Інфармацыйная гадзіна «Усё пачынаецца з маці»

15.10.2021

15 кастрычніка ў рамках Тыдня маці «Будь вовек благословенна, мама!» у 1 класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Усё пачынаецца з маці». Мэта мерапрыемства – пазнаёміць вучняў з гісторыяй і звычкамі святкавання Дня маці ў нашай краіне і за мяжой. У ходзе мерапрыемства класны кіраўнік пазнаёміла дзяцей з гісторыяй з'яўлення і традыцыямі свята Дзень маці ў Беларусі, Аўстраліі, Італіі, ЗША, Бразіліі, Германіі, Старажытнай Грэцыі, Англіі. Пад мелодыю песні «Мамонтёнок» дзеці склалі «Слоўнік чароўных слоў», прысвечаны мамам.