Занятак у дашкольнай групе "Наша сям'я"

14.10.2021

14 кастрычніка з выхаванцамі дашкольнай групы Кухчыцкага НПК быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» на тэму «Наша сям’я». На занятку дзеці называлі членаў сям’і, расказвалі, як іх завуць, гулялі ў гульню з мячом «Хто якія даручэнні выконвае ў сям’і», разглядалі малюнкі і сямейныя фотаздымкі выхаванцаў з выявамі мам, адказвалі на пытанні выхавальніка. Для замацавання атрыманых ведаў дзеці папрацавалі ў рабочых сшытках.