Выстава малюнкаў «Партрэт маёй мамы»

14.10.2021

Самае высокае прызванне жанчыны – быць мамай. «Мама» – першае слова, якое кажа дзіця. Яно гучыць аднолькава на большасці мовах свету. Мама – самы родны, самы любімы чалавек на свеце.

Максім Горкі пісаў: «Без сонца не квітнеюць кветкі, без кахання няма шчасця, без жанчыны няма любові, без маці няма ні паэта, ні героя». А для нашых дзяцей гэтае слова – самае галоўнае, бо мама – самы блізкі і родны чалавек.

14 кастрычніка вучні 2-4 класаў Кухчыцкага НПК раскрылі творчыя здольнасці ў малюнках сваіх дарагіх і любімых мам «Партрэт маёй мамы». Да конкурсу дзеці аднесліся з трапятаннем, з пачуццём любові, пяшчоты, стараліся намаляваць сваю маму як мага прыгажэй. Лепшыя работы ўпрыгожылі фае школы.