Акцыя «Букет для мамы!»

14.10.2021

14 кастрычніка мы адзначаем Дзень маці. Гэта свята выдатная магчымасць надаць увагу сваім мамам, бабулям, сагрэць іх цяплом дабрыні і клопату. Добрай традыцыяй стала адзначаць гэтае свята і ў нашай установе адукацыі.

14 кастрычніка з самай раніцы актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у акцыі «Букет для мамы!» у рамках Рэспубліканскага Дня маці. На вуліцах аграгарадка Кухчыцы дзеці раздавалі жанчынам-маці паштоўкі і кветкі. Хацелася нагадаць усім жыхарам пра свята, каб яны не забыліся павіншаваць сваіх мам, падараваць ім часцінку сваёй увагі, душэўнага цяпла. Хочацца як мага больш радаваць нашых матуль, каб яны ўсміхаліся і радаваліся гэтаму дню. Атрымаўшы станоўчы эмацыянальны зарад падчас правядзення акцыі, дзеці сталі больш адкрытымі для дабра, любові і прыгажосці.