Мерапрыемства «Усе фарбы свету для цябе»

14.10.2021

14 кастрычніка з мэтай выхавання пачуцця любові да самага дарагога і роднага чалавека – мамы – з вучнямі 10 класа праведзена пазакласнае мерапрыемства «Усе фарбы свету для цябе». Пад музычнае суправаджэнне падлеткі чыталі вершы пра маму, удзельнічалі ў сцэнцы «Што за дзеці сёння?», зачыталі ўрыўкі са сваіх сачыненняў пра маму, разважалі пра ролю жанчын-маці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, праслухалі прытчу аб маці.