Інфармацыйная гадзіна «Актыўны грамадзянін і яго прававая культураі»

13.10.2021

13 кастрычніка ў Кухчыцкім НПК з вучнямі 1-3 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі». Дадзенае мерапрыемства пазнаёміла вучняў з паняццямі «права», «закон», «абавязкі», «Канстытуцыя», з асноўнымі правамі дзіцяці, што абвешчаны Канвенцыяй ААН, спрыяла фарміраванню прававой культуры вучняў, выхавала павагу да правоў і свабод асобы. У ходзе мерапрыемства дзеці былі азнаёмлены з дзейнасцю Дзіцячага прававога сайта (www.mir.pravo.by), мэтай якога з'яўляецца стварэнне адаптаванага асяроддзя, якое дазваляе дзецям атрымліваць неабходныя сістэматызаваныя прававыя веды аб правамерных паводзінах, набываць практычныя навыкі вырашэння канфліктных сітуацый прававымі шляхамі.

З мэтай прававой асветы з вучнямі 10 класа прайшла інфармацыйная гадзіна «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі». Падлеткі разважалі пра паняцці «права», «прававая культура», «прававая інфармацыя», «партал», «прававы форум», пра тое, навошта трэба развіваць сваю прававую культуру і як у гэтым дапамогуць веды аб прававой інфармацыі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце прадэманстравала падлеткам прэзентацыю, відэаролік «Рэпартаж АНТ» (аб прававой асвеце). Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны вучні 10 класа прынялі ўдзел у інтэрактыве «Стань бліжэй да прававой інфармацыі».

Правядзенне інфармацыйнай гадзіны «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі» з вучнямі 11 класа ўпарадкавала веды падлеткаў аб правапарушэннях і пакараннях, прывяло да ўсведамлення пра наступствы такіх дзеянняў і пакаранні за іх. Класны кіраўнік звярнула ўвагу дзяцей на тое, што ў цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь за здзяйсненне супрацьпраўных учынкаў або правапарушэнняў прадугледжаны два віды адказнасці: адміністрацыйная і крымінальная.

Вучні 7 класа ў рамках інфармацыйнай гадзіны «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што трэба ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі» з цікавасцю прынялі ўдзел у прававым турніры. Заданні віктарыны насілі творчы і пазнавальны характар, уключалі пытанні з гісторыі Канстытуцыі і абароны правоў дзіцяці. Дзеці вучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды ў сітуацыях, дзе былі пазначаныя супрацьпраўныя дзеянні. Класным кіраўніком сумесна з вучнямі здзейснілі экскурсію на Дзіцячы прававы сайт, дзе даведаліся пра гісторыю стварэння сайта, азнаёміліся з асноўнымі раздзеламі сайта і праглядзелі відэаролік «Дети в ТикТок».