Экскурсія ў музей Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

06.10.2021

6 кастрычніка вучні Кухчыцкага НПК наведалі музей МУС у горадзе Мінску. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра дзейнасць структур па ахове правапарадку на нашай зямлі з даўніх часоў і да нашых дзён, пазнаёміліся з гісторыяй стварэння музея, рознымі экспанатамі, прадстаўленымі ў ім.

Падрабязны расказ экскурсавода, вялікая колькасць экспанатаў, прадуманы інтэр'ерны дызайн – усё гэта спрыяла развіццю ў вучняў цікавасць і павагу да дзейнасці праваахоўных органаў нашай дзяржавы.