Круглы стол «Прафесіі нашых матуль»

12.10.2021

12 кастрычніка ў рамках Тыдня маці «Будь вовек благословенна, мама!»у 5 класе адбыўся круглы стол «Прафесіі нашых матуль». Мерапрыемства было накіравана на азнаямленне дзяцей з прафесіямі мам, на пашырэнне ведаў аб разнастайнасці прафесій.

У ходзе мерапрыемства вучні расказалі аб прафесіях сваіх мам, разгадалі крыжаванку, зачыталі вершы аб розных прафесіях, паўдзельнічалі ў конкурсах «Даведайся прафесію», «Айбаліт», «Поварята», «Хто чым займаецца», «Аўкцыён прафесій», склалі прыказкі.