Пазнавальна-гульнявая праграма «Бяспека ў сетцы Інтэрнэт»

11.10.2021

11 кастрычніка ў рамках інфармацыйнай акцыі «Тэрыторыя бяспекі» вучні 6 класа прынялі ўдзел у пазнавальна-гульнявой праграме «Бяспека ў сетцы Інтэрнэт». Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца фарміраванне інфамацыйнай культуры і развіццё медыйнай граматнасці вучняў. Вучні ў гульнёвай форме пазнаёміліся з пагрозамі, якія сустракаюцца пры рабоце ў Інтэрнэце, з правіламі паводзін у сетцы Інтэрнэт. Напрыканцы мерапрыемства вучні атрымалі памяткі «Правілы бяспечнага карыстання сеткай Інтэрнэт».